МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Адзіная сям’я – у сэрцы Беларусі

Дзень,калі праходзіць ХІІ абласны фестываль нацыянальных культур, на Міншчыне чакаюць цэлы год прадстаўнікі больш 30 нацыянальнасцей і 10 канфесій! Менавіта ў сэрцы Беларусі, дзе спакон вякоў мірна жывуць і плённа працуюць беларусы і рускія, палякі і татары, украінцы і грэкі, праводзіцца  гэта свята дружбы і творчасці.

Шматнацыянальны форум даўно і трывала “прапісаўся” ў палацы культуры горада Маладзечна. Таму як старыя сябры сустракаліся ў фае і віталі адзін аднаго ўдзельнікі шматлікіх этнічных аб’яднанняў. Усе шчыра цікавіліся, хто чым жыў на працягу года, што падрыхтаваў для канцэртнага выступлення. І якімі ж сёлета нацыянальнымі прысмакамі частавалі кампетэнтнае журы, што зноў ўзначальваў Міхаіл Дрынеўскі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.

Чым здзіўлялі нацыянальныя падворкі? Кожная дыяспара прадстаўляла на суд журы і гасцей ўсё лепшае, што стагоддзямі ўжываў яе народ. Сталы аздаблялі далма і маца, тульскія пернікі і хрушчы, пірагі і напоі, галушкі і другі хлеб беларуса. Некаторыя госці ўпершыню пачаставаліся малдаўскай мамалыгай. Аказваецца, каб яе з’есці, трэба прайсці цэлы рытуал. Не горшы, чым вядомая на ўвесь свет чайная цырымонія. Пакуль абмакнеш маленькі кавалачак гэтай кукурузнай кашы ва ўсе “аздобы”, ты ўжо сыты і вясёлы! Таму так людна і цікава было вакол імправізаванай  хаткі малдаўскай дыяспары.

Чынна віталі гасцей і нашчадкі Элады. Хутка споўніцца двадцаць год Беларускаму грамадскаму аб’яднанню грэкаў “Пелапанэс”. Лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы неаднаразова ўзнагароджваліся на абласных і рэспубліканскіх фестывалях нацыянальных культур. І гэта не дзіўна, бо гістарычная радзіма гэтай нацыі – яшчэ і калыска сусветнай культуры.

Не стаў выключэннем і ХІІ абласны фестываль. Тут кожны атрымлівае свае ўзнагароды. Іх ўручала дырэктар ДУ “МАЦНТ” Раіса Вайцяхоўская. Яна павіншавала ўдзельнікаў і заўважыла, што такое маштабнае свята праводзіцца пры значнай падтрымцы Мінабвыканкама.

Адзінай сям’ёй, якая раз і назаўсёды назвала сваім другім домам Беларусь, назваў шматнацыянальнае насельніцтва вобласці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Сяргей Ладышаў. Галоўныя жыццёвыя прынцыпы такой вялікай сям’і – адзінства, талерантнасць і моцнае сяброўства, якія заўсёды падтрымліваюць і забяспечваюць дзяржава і ўлада.

Святочны канцэрт, на якім у поўнай меры праявіліся ўсе грані талентаў і адметны каларыт шматнацыянальных культур, толькі пацвердзіў, што на Міншчыне створаны ўсе ўмовы для іх захоўвання і развіцця. Яго пачыналі ўдзельнікі вакальнага ансамбля Мінскага каледжа мастацтваў са знакавай песні “Міншчына – адзіная сям’я”.

Далейшае выступленне членаў грамадскага аб’яднання “Пелапанэс”, здаецца,  ахоўвалі і натхнялі героі тэатралізаванай дзеі “Богі Алімпа”. А значная частка іх выступленняў прайшла пад гукі нацыянальнага інструмента базукі, які найбольшую папулярнасць набыў у пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У руках лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Такапуло яго струны нібы сціралі час і прасторы, ядналі краіны, народы і пакаленні ў адно цэлае: так зачаравала слухачоў апрацоўка беларускай народнай песні “Туман ярам”.

Нічым не саступалі ў захопе прыхільнасці гледачоў артысты аматарскага аб’яднання “Шматгалоссе” Печынскага ГДК Барысаўскага раёна. Музыка і танцы, у тым ліку і ўсходнія, зажыгалі агеньчыкі ў вачах і сэрцах.

На роднай мове сваю праграму прадставілі артысты мясцовых аддзелаў грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Юлія Абрамовіч (Маладзечна) і ансамбль польскай песні “Івянчанка” (Валожынскі раён). На армянскай мове спяваў дуэт у складзе Ганны Язэпчык і Таццяны Саарбекян (Нясвіжскі раён), а гурт “Прымавера” (Дзяржынскі раён) выканаў папуры з малдаўскіх песень.

З вялікай павагай ставяцца да сваёй нацыянальнай спадчыны ўдзельнікі Маладзечанскага аб’яднання “Краяны” і “Обрий” з пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”. Не страціць свае карані ім дапамагае мова продкаў, культурныя традыцыі і такія вось станоўчыя фестывалі.

Цікавыя нумары прадставілі гледачам асобныя выканаўцы і калектывы: Раман Пракапішын і Аляксандр Гезаў (Старыя Дарогі), сямейнае трыа ў складзе Крысціны Пятрэнка, Яніны Кулага і Вольгі Процыкавай (Нясвіж), вакальны гурт “Суквецце” і танцавальны гурт  “Маладзіца” (Вілейка).  Завяршальнай нотай стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Спадчына” палаца культуры горада Маладзечна пад кіраўніцтвам Яўгенія Гарчаніна.

Дзякуючы яркім нумарам, вытрыманым у народных традыцыях, гэты фестываль надоўга застанецца ў сэрцах тых, хто завітаў на гэта незабыўнае мерапрыемства.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ,

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Больш фота ў фотагалерэі►

 

 

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY