«Добры вечар, шчодры вечар!»

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Добры вечар, шчодры вечар!»

У навагоднюю ноч з 13 на 14 студзеня гурт калядоўшчыкаў з вёсак Баравікі і Томкавічы Дзяржынскага раёна правёў калядны абрад “Шчадрэц”.

Абрад калядавання ўжо не адзін год праводзіцца ў гэтых мясцінах. Нягледзячы на позні час, гаспадары вёсак Баравікі, Курганне, Томкавічы, Янавічы і Пабеднае не кладуцца спаць, накрываюць стол і чакаюць шчадроўшчыкаў.

А вось і яны! Гукі акардэёна, баяна, бубенчыкаў-званочкаў чуліся здалёк. Стракатым вясёлым натоўпам у кожную вясковую хату заходзіла свята: Бабка, Цыган з Цыганкай, Мядзведзь, Механоша, Чорт, музыканты і спевакі віталі гаспадароў. А шкадлівая Каза ўжо з ганку не знаходзіла сабе ўпынку, хадзіла па хаце, капрызнічала, а потым і зусім валілася на падлогу, быццам у непрытомнасці. Усе галасілі: “Каб Каза ўстала, дайце ёй каўбасы ды сала!”. Гаспадары не скупіліся на пачастункі – давалі каўбасу, сала, цукеркі, печыва і грошы. За гэта шчадроўшчыкі віншавалі гаспадароў са святам, адорвалі іх песнямі і танцамі, добрымі шчырымі пажаданнямі.

Жыхары нашых вёсак вераць, што калі іх дом наведалі калядоўшчыкі, значыць з імі разам у хату прыйшлі шчасце, багацце, мір, згода і дабрабыт.   Работнікі Баравікоўскага і Томкавіцкага дамоў культуры робяць добрую справу – адраджаюць традыцыі нашых продкаў, дораць свята землякам. Сёлета ўдзел у правядзенні абраду прымалі Таццяна Коласава, Віктар Нядзвецкі, Ала Нядзвецкая, Сяргей Протас, Таццяна Протас, Марыя Рагоза, Аляксандр Змачынскі, Вера Ждановіч, Ніна Семянюк.

“Добры вечар, шчодры вечар – добрым людзям на здароўе!”

Аляксандр ЗМАЧЫНСКІ,

жыхар вёскі Баравікі
 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY