МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Добрыя гаспадары – і стары, і малы”

ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” горада Маладзечна” сумесна з гарадскімі дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі з 19 па 28 кастрычніка праводзілі конкурс дзіцячых імправізаваных гаспадарчых падворкаў “Добрыя гаспадары – і стары, і малы”. Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі выхаванцы фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба беларускай гульні “Весялінка”.

Сустракалі гасцей дзве суседкі і, як водзіцца паміж суседзямі, дзе сварыліся, дзе мірыліся, а дзе добрым ураджаем хваліліся. Сапраўдны фурор выклікаў прыход Багатухі – сімвала дабрабыту і ўраджайнасці на Беларусі. Усіх прысутных здзівіў яе галаўны ўбор, памерам у дыяметры да 1,5 метра і важкасцю да 20 кілаграмаў, упрыгожаны дарамі восені: садавінай, агароднінай, кветкамі. Багатуха прапанавала журы і ўсім жадаючым зайсці на кожны падворак і заслужана ацаніць яго. Дзеці, яны ж гаспадары падворкаў, шчыра гасцей прымалі, словы добрыя казалі.  

На першым падворку – жартавалі, на другім – песні вясёлыя спявалі ды танцавалі, на трэцім – гулялі, на чацвёртым – частавалі стравамі беларускай нацыянальнай кухні і прысмакамі на ўсякі густ, на пятым – ураджай збіралі ды розныя штукі з яго майстравалі. З гарбуза атрымалася карэта, з кукурузы – міньён, з дыні – чарапашка, з кабачка – мядзведзь, з яблыка – вусень, а вожык атрымаўся з грушы і вінаграду. Дзіва ды й толькі! Кожны падворак быў належна ацэнены журы, а ўдзельнікаў конкурсу ўзнагародзілі дыпломамі.      Свята атрымалася, як у той беларускай прымаўцы: “Папрацуеш да сёмага поту – адпачнеш у ахвоту!”.

 

 

 

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY