МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

"Спадчына і прырода"

29 верасня а 15-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы з нагоды правядзення Дзён Еўрапейскай спадчыны на тэму «Спадчына і прырода».

Дні Еўрапейскай спадчыны праходзяць штогод і аб'ядноўваюць агульнай тэматыкай ўсе краіны, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954 г.). У межах акцыі ў розных краінах праводзяццамерапрыемствы з мэтай азнаямлення грамадзян і замежных гасцей з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай Беларусі.

Да Дзён Еўрапейскай спадчыны галерэя прадстаўляе выставу фотаздымкаў вядомых беларускіх аўтараў Сяргея Плыткевіча, Валерыя Вядрэнкі, Альфрэда Мікуса, Віктара Суглоба, Кастуся Дробава, Віктара Малышчыца, Юрыя Жэрко, Віталія Раковіча, Віктара Ведзеня, Міхаіла Кулеша, Дзмітрыя Осіпава, якія адлюстроўваюць прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды. Кожны фотаздымак суправаджаецца  вершамі, якія напілі паэты Фёдар Баравы, Ірына Карнаухава, Марына Шапавалава, Святлана Рыжкова, Бажэна Мацюк, Віктар Кажура.

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Міністэрства замежных спраў РБ, Міністэрства спорту і турызму РБ, Мінскага гарвыканкама, дыпламатычных прадстаўніцтваў, устаноў культуры,адукацыі і навукі, грамадскіх арганізацый, СМІ.

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98 (кіраўнік праекта, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Сапоцька Павел Міхайлавіч).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12. 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY