МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Традыцыі, якія нас яднаюць

У чым таямнічая моц саламянага павука і дзе знаходзіцца яго сонца? Як ставяцца да традыцыйнай культуры ў странах Балтыі і ў Швецыі? Чым намітка адрозніваецца ад намёткі і што такое халадайка? Аб усім гэтым даведаліся ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Народнае мастацтва і традыцыйныя мастацкія рамёствы. Вопыт актуалізацыі ў сучасным грамадстве”, якая прайшла ў рамках III абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”.

У канферэнцыі, якую гасцінна прымаў Слуцкі дзяржаўны каледж, удзельнічалі каля 50 чалавек. Яны разгледзелі апошнія навуковыя даследванні і пытанні, якія існуюць у галіне традыцыйнай культуры, абмяняліся цікавым вопытам і напрацоўкамі, наведалі музеі і цэнтры народнай творчасці Случчыны. З задавальненнем завіталі да нас госці з Расіі, Літвы, Польшчы і Швецыі. Яны расказалі, як захоўваюцца і папулярфызуюцца ў іх краінах нацыянальныя касцюмы.

На ўрачыстым адкрыцці гасцей вітала дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская. Яна ўручыла ўдзельнікам круглага стала сэртыфікаты канферэнцыі і адзначыла, што самае цэннае з таго, што можна ўзяць у гэты дзень у сваю нематэрыяльную скарбонку – вопыт, майстэрства, новыя знаёмствы.

Ідэнтыфікатарам нацыі назваў традыцыйнае мастацтва старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута. Ён заўважыў, што зараз асноўнай формай бытавання і развіцця сучасных мастацкіх рамёстваў з’яўляюцца дзяржаўныя або грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, што дае магчымасць кваліфікаванай падтрымкі працэсаў захавання і развіцця рамёстваў, а пры патрэбе – тактоўнага ўмяшальніцтва і неабходнага кіраўніцтва імі.

Пазнавальнымі былі выступленні гасцей са Швецыі, вобласці Юсдаль, Любові Марчук і Біргітт Лёрдаль. Яны паведамілі аб тым, як энтузіясты зберагаюць крупінкі народнай спадчыны, якія яшчэ захаваліся ў краіне. Біргітт паведала аб карпатлівай працы прыхільнікаў нацыянальнай этнакультуры па захаванні і папулярызацыі традыцыйнага жаночага народнага касцюма з прыходу Юсдаль, з поспехам прадэманстравала ўсе яго дэталі і нават раскрыла некаторыя жаночыя сакрэты. Цікава было даведацца, што шведскія модніцы мінулых часоў надзявалі ў царкву аж тры вялікіх хусткі. Прычым тая з іх, што накідвалася першай, абавязкова павінна быць самастойна вытканай са льну, а верхняя – з шоўку – фабрычнага вырабу. А канцы галаўных убораў какетліва запраўлялі пад гарсэт так, каб яны з-пад яго выглядалі.

Аздаблялі вобраз адмыслова вышытымі скуранымі пальчаткамі.  Мініяцюрныя торбачкі-радыкюлі з аплікацыяй хавалі на поясе пад фартухам. Біргітт і яшчэ некалькі маленькіх патаемных “фішак” паказала, якія дазвалялі сабе ў адзенні суровыя шведкі пры наведванні царквы, чым выклікала вялікую зацікаўленасць аўдыторыі.  

Не менш пазнавальны расказ Сяргея Выскваркі, мастацкага кіраўніка ўзорнага ансамбля “Верабейкі” пра тое, як апраналіся жанчыны на Любаншчыне, выклікаў шмат пытанняў і нават спрэчак. Сяргей Георгіевіч, які сур’ёзна вывучаў гісторыю любанскага народнага касцюма, растлумачыў, што намітку жанчыны калісьці насілі як галаўны ўбор, а намётку выкарыстоўвалі як дэкаратыўную частку для аздаблення адзення, устаўку. Існавала і такая форма адзення, як халадайка – нешта сярэдняе паміж кашуляй і паліто.

Дыскусія разгарнулася і пасля даклада кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Дзяржаўнай навуковай ўстановы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, загадчыка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ганны Барвенавай. Яе грунтоўная праца ў галіне гісторыі беларускага касцюма, які, як і людзі, пацярпеў ад “рэпрэсій” спрашчэння ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя, нікога не пакінулі абыякавым. Ганна Аляксандраўна паведаміла, адкуль пайшла мода на фенечкі, банданы, скураное аддзенне і іншыя “прыбамбасы”. Усё гэта родам са знакамітага музычнага фестывалю “Вудсток”. А вось вышымайкі – сучасны навамодны трэнд са славянскімі каранямі.

Праца ўдзельнікаў канферэнцыі была вельмі насычанай і пазнавальнай. Але і адпачынак – не менш змястоўным. Госці наведалі краязнаўчы музей і музей малака, а таксама этнаграфічную майстэрню “Скарбніца” і зімні сад Слуцкага дзяржаўнага каледжа.  Там яны са здзіўленнем пазналі, што такія расліны, як авакада і гранат, лепш не вырошчваць у хаце, бо ў іх ёсць небяспечныя для чалавека таксіны. А карысныя плады гэтых дрэў лепш набываць у крамах. 

Азнаёміліся госці і з дзейнасцю Квасыніцкага цэнтра рамёстваў, а таксама Казловіцкага СДК.

Надоўга запамніцца ім час, праведзены ў Музеі гісторыі Слуцкіх паясоў. Высокую адзнаку дызайну і экспазіцыйнаму напаўненню дала ўдзельніца са Швецыі Любоў Марчук, прафесійны архітэктар. Яе ўразіў высокі ўзровень афармлення самаго будынка і экспазіцыі, на якой размешчаны каштоўныя артэфакты – копіі знакамітых слуцкіх паясоў.

Саламяныя павукі – адзін з відаў традыцыйнага народнага мастацтва. Іх галоўнае прызначэнне – аздабленне побыту і ахова жылля ад “злых духаў”. Выраб такіх павукоў -- карпатлівая праца для жаночых рук, але яе вынік – гарманічныя, ажурныя, бязважкія карункі, якія нібы вісяць у паветры. Пра тое, як іх вырабляць і колькі часу яны могуць знаходзіцца ў хаце, на канферэнцыі расказала прадаўжальнік сямейных традыцый па вырабе саламяных павукоў Ірына Кухціна, дырэктар дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтваў горада Быхаў, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Ірына Кухціна – адзін са стваральнікаў саламянага павука даўжынёй 10 метраў! Вырабляюць быхаўскага павука з вялікай колькасці саламяных загатовак і потым замацоўваюць у адну геаметрычную канструкцыю, сэрцам якой з’яўляецца так званае “сонца павука”. Яна служыць для абароны хаты толькі год, а потым ўсё дрэннае, што ўвабраў у сваю пастку павук, павінна трапіць разам з ім у ачышчальнае полымя.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Больш фота ў фотагалерэі►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY