МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

XII абласны фестываль нацыянальных культур

2 снежня 2017 года ў палацы культуры г. Маладзечна адбудзецца ХІІ абласны фестываль нацыянальных культур, у якім прымуць удзел каля 250 таленавітых прадстаўнікоў 13 нацыянальнасцяў з 14 рэгіёнаў Міншчыны.

У 13.00 у фае палаца культуры адкрыецца выстава работ народных майстроў, нацыянальнай літаратуры, выстава-дэгустацыя страў грэчаскай, рускай, украінскай, польскай, узбекскай, армянскай і іншых нацыянальных кухняў.

У 14.00 у канцэртнай зале палаца культуры пройдзе тэматычны канцэрт “Міншчына – адзіная сям'я” з удзелам творчых калектываў нацыянальных аб'яднанняў і асобных выканаўцаў. Сярод іх: Беларускае грамадскае аб'яднанне грэкаў “Пелапанэс” (г.Маладзечна), культурна-асветніцкае аб'яднанне “Краяны” Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў “Ватра”, культурна-асветніцкае аб'яднанне ўкраінцаў “Обрий”, культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне “Саюз палякаў на Беларусі”  (г. Маладзечна), народнае аматарскае аб’яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур “Шматгалоссе” Печынскага ГДК Барысаўскага раёна.

Грамадскія аб'яднанні Мінскай вобласці на працягу ўсёй гісторыі правядзення рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур традыцыйна прымаюць у ім удзел. Журы, якое вызначыць лаўрэатаў – удзельнікаў  рэспубліканскага фестывалю у г. Гродна (2018г.), традыцыйна ўзначаліць народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Г.Цітовіча,  прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY