МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

З пятнаццацігоддзем, “Жывіца”!

14 кастрычніка ў 13.00 у Мачулішчанскім цэнтры культуры i дасуга (Мiнскi раён, г.п. Мачулішчы, вул. Герояў, 2) пройдзе святочны канцэрт народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, прысвечаны яго 15-годдзю.

Клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” створаны на базе дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” ў 2002 годзе. Заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба – Ірына Карнаухава, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

У 2006 г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры яму нададзена ганаровае найменне “народны”. Сёння ў складзе “Жывіцы” больш за 150 удзельнікаў, многія з іх з’яўляюцца членамі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Беларускага саюза музычных дзеячаў.

З канцэртнымі праграмамі “Жывіца” наведала г. Заслаўе, Смалявіцкі, Уздзенскі, Стаўбцоўскі, Мінскі, Нясвіжскі, Клецкі, Пухавіцкі, Вілейскі, Валожынскі, Лагойскі, Мядзельскі, Маладзечанскі, Бярэзінскім раёны, установу адукацыі “Мінскае ваеннае сувораўскае вучылішча”, установу адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, Рэспубліканскі Палац ветэранаў, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ, дзяржаўны ўніверсітэт культуры, нацыянальны музей Якуба Коласа, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, упрыгожвала раённыя, абласныя і рэспубліканскія святы. 

За час існавання “Жывіцы” былі выдадзены 22 паэтычныя і песенныя зборнікі і 8 песенных дыскаў.

На справаздачным канцэрце, прысвечаным 15-годдзю клуба, прагучаць аўтарскія песні ў выкананні народнай студыі эстраднай песні “Імпэт”, Мікалая Міхайлоўскага, Людмілы Журавай-Антанюк, Дзмітрыя Краскоўскага, Анатоля Мягкага, Лідзіі Жыдко, Эдуарда Білейчыка, Валянціны Беланоўскай, народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Новый день”, народнага вакальнага ансамбля “Берагіня”, народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія”, выступіць народны інструментальны ансамбль “Кансананс” УА “Мачулішчанская дзіцячая школа мастацтваў”. Харэаграфічнае афармленне нумароў – народны фальклорны ансамбль танца Карагод” Мінскага РЦК і ўдзельнікі узорнай студыі “Сюрпрыз” УА “Мачулішчанская дзіцячая школа мастацтваў”.

Сваё паэтычнае слова прадставяць гасцям Бярэзіна Тамара, Шапавалава Марына, Гасціловіч Зінаіда, Нічыпаровіч Галіна, Багамолава Зінаіда, Мялешка Лілія, Валасевіч Людміла, Ганушкіна Бажэна, Краскоўскі Дзмітрый, Радкевіч Алена, Елецкова Ганна, Анатоль Шкода, Нупрэчык (Плакса) Галіна, Швядко Анастасія.

У выкананні Сямёнава Андрэя, Акулёнак Валянціны, Луня́ Веранікі адбудзецца пастаноўка ўрыўка драматызаванага твора “Распутье” Сямёнава Андрэя.

Кантакты: 8-017-290-91-42; +375 44 586-29-64 (Ірына Карнаухава, кіраўнік народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”)

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY