МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Жывіца” – 15 крокаў па жыцці!

Як адзін дзень праляцела пятнаццаць год са дня заснавання народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”. Здаецца, яшчэ ўчора яго ўдзельнікі рабілі першыя сумесныя крокі ў творчасці… А сёння, азіраючыся назад, яны сведчаць, што сучасная “Жывіца” – дружная “шматдзетная” сям’я, у якой кожны  – непаўторны, самабытны талент, яркая зіхацінка вялікага агню стваральнага натхнення. Менавіта з яе выйшла ў вялікі свет шмат прызнаных майстроў слова, вядомых кампазітараў і выканаўцаў. А са зборнікаў аўтараў творчага аб’яднання можна ўжо нават цэлую бібліятэку ствараць.

Свой 15-ты юбілей народны клуб адзначыў справаздачным канцэртам “Пятнаццаць крокаў па жыцці”, які прайшоў у Мачулішчанскім цэнтры культуры і адпачыку. На мерапрыемства прыйшло шмат мясцовых жыхароў. Яны з задавальненнем слухалі лепшыя творы літаратараў і выканаўцаў, цёпла віталі пранікнёныя выступленні, не шкадавалі рук для апладысментаў. Бо тэмы, да якіх дакранаюцца аўтары, усім зразумелыя, блізкія да сэрцаў: любоў да роднай краіны, бясконцая ўдзячнасць адзінай на свеце матулі за жыццё. Гэта тэма стала лейтматывам свята, бо адбываўся канцэрт у Дзень маці, самага дарагога і роднага чалавека на зямлі. Менавіта ёй прысвяцілі свае творы Марына Шапавалава з гарадскога пасёлка Мачулішчы (Мінскі раён), Тамара Бярэзіна з Маладзечна, Мікалай Міхайлоўскі з Беразіно і іншыя. За жывое закранулі вершы і песні ў выкананні Марыі Лебядзько (г.Стоўбцы) і Дзмітрыя Краскоўскага (г.п.Івянец Валожынскага раёна), у якіх расказваецца пра сумны лёс пакінутай бацькоўскай хаты. У час іх выканання некаторыя жанчыны ўпотай змахвалі з вачэй слязінкі – так расчуліла іх балючая жыццёвая тэма.

Выканаўцы і гледачы разам адчувалі лірычныя ноткі восені, веліч зямнога кахання, павесяліся разам з падрастаючым пакаленнем, якое зажыгальна выканала вакальна-харэаграфічную кампазіцыю “Енотный джаз” на словы Ірыны Карнаухавай, кіраўніка і стваральніка народнага клуба “Жывіца”. Аўтар музыкі – Валянціна Каваліва з вёскі Турбянок Мінскага раёна.

Народных аўтараў павіншавала са святам і ўзнагародзіла дыпломамі загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДУ “МАЦНТ” Вераніка Навахрост. Яна параўнала “Жывіцу” з сапраўднай творчай лабараторыяй і заўважыла, што гэты клуб стаў прытулкам для няўрымслівых душ, і яны змаглі знайсці сваё месца на зямлі. Гэта кола аднадумцаў, тактоўных, дабразычлівых настаўнікаў і сяброў па пяру.

З пажаданнямі новых цікавых вынаходак да членаў клуба “Жывіца” звярнуўся іх калега з Гомеля, паэт, бард, лаўрэат міжнародных конкурсаў, удзельнік народнага калектыву Рэспублікі Беларусь “Арт-кафэ на Ірынінскай” Сяргей Старыкаў, які падарыў сябрам аўтарскую песню.

Цікавыя музычныя падарункі гледачы атрымалі ад народнага інструментальнага ансамбля “Кансананс” УА “Мачулішчанская дзіцячая школа мастацтваў”. Урывак “Quasilatin” з “Беларускага трыпціха”, створанага жодзінскім кампазітарам Дзмітрыем Окуневым, таксама членам клуба “Жывіца”, уразіў філігранным майстэрствам, а спевы народнага вакальнага ансамбля “Берагіня” са Сталбцоў – сардэчнасцю.

Шмат творчых, непаўторных віншаванняў, шчырых слоў падзякі і пажаданняў прагучала ў дзень нараджэння народнага клуба “Жывіца”! Але каб не дабразычлівыя намаганні Ірыны Аляксандраўны Карнаухавай, якая стаяла ля вытокаў гэтай суполкі, вышуквала, збірала і песціла таленты на працягу 15 год і стала для ўдзельнікаў клуба сімвалічным перавяслам, што яднае іх у сям’ю, хто ведае, ці адбыўся б гэты юбілей?

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY