МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

АБЛАСНЫ ФЕСТЫВАЛЬ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА “НАПЕЎ ЗЯМЛІ МАЁЙ”

Неопределенный

Фестывальны каляндар Міншчыны ўключае звыш 30 розных мастацкіх акцый рэгіянальнага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.  

Абласны фестываль “Напеў зямлі маёй”, які нарадзіўся ў 2001 годзе і атрымаў пастаянную прапіску на Пухавіччыне – зямлі Міхаіла Ельскага, Іосіфа Жыновіча, Ігара Лучанка, – лічыцца галоўным фестывалем аматарскай творчасці вобласці. Гэта невычэрпная крыніца народных талентаў, сапраўднае свята народнага мастацтва, яркая старонка святочнага кола Міншчыны.

Праграма кожнага фестывалю шырокая і разнастайная. Яна аб’ядноўвае ў сабе ўсю жанравую палітру народнага мастацтва: гэта вакальна-харавыя і харэаграфічныя, інструментальныя і фальклорныя калектывы, духавыя аркестры і эстрадныя студыі.

Ганаровае права стаць яго ўдзельнікамі маюць вядучыя калектывы аматарскай творчасці з усіх рэгіёнаў вобласці. Сярод іх – як вядомыя калектывы, якія прадстаўляюць Міншчыну на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, так і новыя, адметныя калектывы, якія заявілі аб сабе не так даўно, але ўжо набылі папулярнасць у гледача. Часам, колькасць удзельнікаў гэтага аднаго з самых маштабных фестываляў Міншчыны перавышае лічбу 900.

Фестываль з’яўляецца своеасаблівым экзаменам, вынікам дзейнасці для калектываў і іх кіраўнікоў і прадастаўляе магчымасць кожнаму з іх прадэманстраваць свой творчы і прафесійны патэнцыял, атрымаць высокую адзнаку журы, у складзе якога – сапраўдныя мэтры ў розных галінах мастацтва рэспублікі.

11 кастрычніка 2014 года, па добрай шматгадовай традыцыі, Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХІ фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”. У конкурснай праграме возьме ўдзел 31 “народны” і “ўзорны” аматарскі калектыў з усіх рэгіёнаў  Міншчыны.

 У праграме фестывалю – урачыстае адкрыццё, якое пачнецца а 12 гадзіне, конкурсная праграма, якая прадоўжыцца да 15.00, канцэртная праграма ўладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў мінулых фестываляў. Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў 17.00.

Журы конкурсу ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Сярод членаў журы – кампазітар, дацэнт кафедры эстрады Мінскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алег Елісеенкаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага  аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Аляксандр Крамко і інш.

 “Напеў” – галоўная культурная падзея ў жыцці вобласці. З першых сваіх крокаў гэты форум народных талентаў адчувае ўвагу і падтрымку з боку Мінаблвыканкама. Пераможцы ў кожным жанры, як заўсёды, акрамя спецыяльных дыпломаў атрымаюць і каштоўныя  прызы – прафесійныя канцэртныя мікрафоны, партатыўныя камп’ютары, музычныя інструменты, камплекты гукаўзмацняльнай апаратуры. Калектыў, які прадэманструе найбольш яркі канцэртны нумар і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, атрымае галоўны прыз фестывалю – мікрааўтобус.

Для заахвочвання ўдзельнікаў свае прызы вызначае і Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

г.Мар’іна Горка
Сб.
11
суббота, октября 11, 2014
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY