МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Художественная галерея

Галоўны выставачны цэнтр Міншчыны

Мастацкая галерэя ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” за 20 год існавання стала сапраўдным цэнтрам выставачнай дзейнасці і прапаганды творчасці народных майстроў, традыцыйных рамёстваў і сучасных напрамкаў развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У свой час тут былі праведзены тэматычныя выстаўкі практычна ўсіх раёнаў вобласці, што дало магчымасць мінчанам і гасцям горада азнаёміцца з работамі клубаў майстроў, гурткоў, студый, лепшых народных майстроў і іх вучняў, у якіх увасобіліся мясцовыя традыцыі народнай культуры.

Мастацкая галерэя сёння карыстаецца папулярнасцю ў шырокага кола прадстаўнікоў творчых саюзаў і навучальных устаноў, значнае месца ў яе дзейнасці займае арганізацыя персанальных выставак майстроў і мастакоў. Менавіта такое супрацоўніцтва і надае новыя штрыхі дзейнасці выставачнай залы. На працягу года звычайна праводзіцца да 12 выстаў.

Асаблівую цікавасць наведвальнікаў заўсёды выклікаюць штогадовая Рэспубліканская выстаўка Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці “Калядныя ўзоры”, Міжнародная выстаўка дызайнераў галаўных убораў і аксэсуараў “Шляпный вернисаж”,  выстаўка аўтарскага тэкстылю, лямцу, лялек і цацак “Принцесса на подушечке”.        Падчас правядзення выстаў арганізуюцца майстар-класы, творчыя сустрэчы, літаратурныя вечарыны, школы майстэрства.        

Новыя напрамкі ў тэматыцы выстаў, павышэнне ўзроўню іх арганізацыі і правядзення, рэклама на радыё, тэлебачанні, прэсе прыцягваюць у мастацкую галерэю ўсё большую колькасць наведвальнікаў.

       Рэжым работы выстаў:

       з 11.00 да 19.00 (без перапынку на абед)

       выхадны – панядзелак

       Кантактныя тэл.: 8(017) 380 40 91; 8(017) 290 91 45

План выставак на 2018 год ►

Прэс-рэліз бягучай выстаўкі ►

 

 

Неопределенный
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY