МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Прэс-рэліз бягучай выстаўкі

Выстава сувенірнай халоднай і агнястрэльнай зброі

З 26 чэрвеня па 8 верасня 2019 года ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікалы, д. 4, за будынкам ЦУМа) будуць праходзіць адразу дзве выставы, на якіх прадставяць лепшыя ўзоры сувенірнай зброі.

Гісторыя зброі ўзнікла і доўжыцца да сённяшняга часу ў цеснай сувязі з развіццём чалавецтва. Яе эвалюцыя адбывалася паралельна з ростам інтэлектуальнай і матэрыяльнай культуры грамадства.

Нягледзячы на сваю небяспечнасць, зброя падчас валодае незвычайнай знешняй прыгажосцю і прыцягальнасцю. Асабліва для прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. І вы маеце магчымасць упэўніцца ў гэтым на свае вочы.

У выставачных экспазіцыях вашай увазе будзе прадстаўлена падрабязная гісторыя развіцця зброі ад сівой даўніны (калі падчас бітваў карысталіся сякерамі ды мячамі) да адносна блізкага нам ХХ стагоддзя, своеасаблівым ваенным сімвалам якога з’яўляецца аўтамат Калашнікава.

На выставе халоднай (белай) зброі вы зможаце ацаніць мадэлі розных яе відаў: сякучай, рэжучай, ударнай, колючай, кідальнай і камбінаванай (мячы, нажы, сякеры, рапіры, арбалеты, сякеры-пісталеты, кінжалы-пісталеты і г. д.) з розных частак свету (Афрыка, Еўропа, Азія (Японія), Паўночная Амерыка).

Таксама на выставе будуць прысутнічаць вырабы сучасных майстроў-збройнікаў з Каўказа: шашкі, кінжалы , ятаганы, шаблі. Асобны блок прадставяць розныя тыпы турыстычных нажоў Кізляра (Дагестан).

Выстава агнястрэльнай зброі будзе выступаць лагічным працягам папярэдняй і пакажа далейшае развіццё збройнага майстэрства. Адной з важнейшых падзей, што змянілі свет, было вынаходніцтва кітайцамі пораху. З таго моманту, калі еўрапейскія збройнікі пазналі сакрэт яго здабывання, пачалася новая глава ў гісторыі чалавецтва. За сем вякоў агнястрэльная зброя прайшла неверагодны эвалюцыйны шлях ад прымітыўных і цяжкіх кнотавых (фіцільных) гакаўніц і гармат да мікраскапічных стралковых прыладаў (якімі і зараз паспяхова карыстаюцца розныя спецслужбы) і звышдакладных міжкантынетальных ракет.

Акрамя збройных мадэляў рознай часавай і геаграфічнай прыналежнасці (гарматы: палявыя, асадныя, марскія; пушка Гартлінга – прабацька першага кулямёта, створанага Максімам; еўрапейскія пісталеты, мушкетоны, паляўнічыя і армейскія стрэльбы і г. д.), на выставе будуць прадстаўлены прыклады розных сістэм замкоў: калясцовы, крэмневы і капсульны.

Асобнае месца ў экспазіцыі будзе належаць зброі ЗША, якая ад часоў еўрапейскай каланізацыі тэрыторыі Паўночнай Амерыкі таксама не стаяла на месцы. Ад звычайных стрэльбаў з крэмневым замком, якімі карысталіся ў часы вайны за Незалежнасць, – да найноўшых дасягненняў збраёвай думкі – знакамітых кольтаў і стрэльбы «Генры» (якая, дарэчы, спарадзіла «вінчэстэры»), што знайшлі прымяненне ў наступнай, Грамадзянскай вайне. Будуць паказаны на выставе і некаторыя мадэлі пісталетаў ХХ ст.: Кольт 1911, Вальтэр, і нават, аўтамат АК-47.

Наведванне выставы – неблагі варыянт цікавага правядзення выхаднога дня разам з сям’ёй ці сябрамі. Некаторыя з прадстаўленых узораў могуць стаць выдатным падарункам, упрыгожваннем ці проста памятным сувенірам. Таксама з пэўнымі экспанатамі можна будзе зрабіць фотакартку.

Кошт наведвання выстаў:

У працоўныя дні: для дзяцей – 2,50 р.; для студэнтаў і пенсіянераў – 3 р.; для дарослых – 3,50 р.

Для груп школьнікаў (па запісе) – 3 р.; экскурсія безплатна на ўсю групу.

У выхадныя і святочныя дні: для дзяцей – 3 р.; для студэнтаў і пенсіянераў – 3,50 р.; для дарослых – 4 р.

Вольны ўваход: для дзяцей да 3 гадоў, ветэранаў ВАВ, інвалідаў 1 групы.

Тэлефоны для даведак: +375(17)377-40-91.

Час працы: серада – нядзеля з 11:00 да 19:00; каса – да 18:30; выхадныя дні – панядзелак, аўторак.

Неопределенный
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY