МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

РАМЁСТВЫ І ПРОМЫСЛЫ

Мінская вобласць – даволі спецыфічны культурна-гістарычны рэгіён. Наяўнасць старажытных гарадоў і мястэчак (Слуцк, Барысаў, Нясвіж, Капыль і інш) дазваляе гаварыць аб багатым пласце культурнай спадчыны Цэнтральнай Беларусі – з аднаго боку, а буйныя прамысловыя цэнтры абумоўліваюць знікненне зацікалеўнасці і патрэбы ў традыцыйных формах мастацтва сярод моладзі, асабліва ў гарадах – з іншага боку. На перакрыжаванні гэтых супярэчнасцяў і развіваецца традыцыйная культура Міншчыны.

Мэтанакіраваную шматпланавую работу па яе захаванні і падтрымцы праводзяць работнікі культуры Мінскай вобласці. Іх дзейнасць арганізавана ў адпаведнасці з рэспубліканскімі і абласнымі праграмамі па захаванні і развіцці традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры, Кодэксам РБ аб культуры.

Значная роля ў гэтым напрамку належыць 12 Дамам (Цэнтрам) рамёстваў, Цэнтру ткацтва, 2 Дамам майстроў, 5 Цэнтрам традыцыйнай культуры, 2 Дамам фальклору.

Рамесныя традыцыі продкаў прадаўжаюць больш 3000 умельцаў народнай творчасці Міншчыны. 96 з іх з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, 37 маюць статус “народны майстар Беларусі”.

Надзвычай важнай і актуальнай на сучасным этапе з’яўляецца праблема пераемнасці пакаленняў і далучэння дзяцей і моладзі да нацыянальнай культурнай спадчыны. Сёння ў вобласці паспяхова дзейнічае 554 гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, у якіх займаюцца каля 5000 дзяцей і падлеткаў (дадзеныя па стане на 01.01.2018г.).

Захапляльнымі для дзяцей з’яўляюцца не толькі практычныя заняткі ў гуртках і студыях, але і пазнавальныя ўрокі, майстар-класы. Станоўчую ролю адыгрываюць музеі і куткі сялянскага побыту пры сельскіх клубных установах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з гісторыяй і культурай роднага краю.

З мэтай прапаганды і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў Міншчыны больш за 10 год пры МАЦНТ дзейнічае для клубных работнікаў абласная “Школа майстэрства”. У рамках школы праводзяцца семінары, семінары-практыкумы, майстар-класы, творчыя лабараторыі.

З 2017 года ў вобласці пачала працаваць “Школа народнага майстра” у якой сакрэтамі свайго майстэрства дзеляцца з малодшым пакаленнем умельцы з ганаровым статусам “народны майстар”.

Эфектыўнай падтрымцы традыцыйнай культуры паспрыяла ў свой час і стварэнне клубаў майстроў народнай творчасці. У вобласці налічваецца 24 клубы, з іх 20 – з ганаровым найменнем “народны”.  

Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці – работа па захаванні і падтрымцы самабытнай вусна-паэтычнай творчасці Міншчыны. Фальклор вобласці падтрымліваецца дзейнасцю фальклорных ансамбляў, клубаў і аб’яднанняў. На прапаганду народнай творчасці мясцовых традыцый накіравана дзейнасць 89 фальклорна-этнаграфічных гурта, у якіх займаецца 953 удзельніка.     

Эфектыўнымі ў справе папулярызацыі народнай творчасці сярод насельніцтва Міншчыны з’яўляюцца масавыя мерапрыемствы. Святы рамёстваў, якім спадарожнічаюць змястоўныя выставы народнай творчасці, конкурсы, майстар-класы, круглыя ​​сталы і навукова-практычныя канферэнцыі, выступленні фальклорных калектываў, арганічна ўпісаліся ў святочны каляндар малых гарадоў, выконваюць важную ролю ў захаванні традыцый народнай культуры.

Рэгулярна, пачынаючы з 1996 года, раёны вобласці прынялі на сваіх пляцоўках удзельнікаў 21 абласнога і раённага свята-конкурса. Такія святочныя мерапрыемствы як “Велікодная пісанка”, “Саламяныя дзівосы”, “Матчыны кросны”, “Мінская кадрыля”, “Папяровыя карункі”, “Беларуская лялька” у рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”, “Сонечная цеплыня дрэва” і іншыя сталі неад’емнай часткай культурнага жыцця Мінскай вобласці.

 

Белорусский
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY