МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Пра выставы і падораны настрой

Хто з нас не любіць бываць на выставах? Праўда, адны  зяўляюцца  прыхільнікамі тэхнічных і навуковых выстаў, другія любяць жывапіс ці скульптуру, трэція – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Для кожнага чалавека выстава – гэта магчымасць расшырэння яго кругагляду,  духоўнага ўзбагачэння і выдатнага настрою.   

Напрыклад, у мінулым годзе  Валожынскі раённы Цэнтр культуры выпусціў  часопіс, які  прысвечаны выставачнай дзейнасці як адной з форм работы ўстаноў клубнага тыпу па папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У часопісе адзначаецца, што выставачная дзейнасць на Валожыншчыне пастаянна развіваецца, з часам з’яўляюцца новыя змест і формы арганізацыі экспазіцый. У раёне пражывае шмат майстроў народнай творчасці, працуюць яны ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выставы з’яўляюцца своеасаблівымі творчымі справаздачамі, прымяркоўваюцца да дзяржаўных свят, памятных дат, свят каляндарнага цыкла і інш. Падчас іх правядзення арганізуюцца аўтарскія сустрэчы і майстар-класы для наведвальнікаў.

Напрыклад, у “Клубным весніку” паведамляецца, што ўсяго за 2019 год у Валожынскім раёне адбылося 367 выстаў народных умельцаў. У 2020 годзе іх колькасць вырасла і склала 381. Сярод выстаў былі як зборныя, так і персанальныя, а таксама выставы-продажы, на якіх прадстаўляліся вышыўка, ткацтва, бісерапляценне, малюнак, выцінанка, саломапляценне, пляценне з газетных трубачак, вязанне і інш.

Сёлета ў клубных установах працягваецца работа па арганізацыі выстаў. Напрыклад, выстава ткацтва “Дарожка да спадчыны”, выстава ганчарных вырабаў “Дзівосы ганчарнага круга”, справаздачная выстава па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву “З хобі па жыцці” і іншыя ўжо сабралі свае аўдыторыі. І, канешне, выканалі прызначаную ім ролю.

Пра выставы і падораны настрой
Пра выставы і падораны настрой
Пра выставы і падораны настрой
Пра выставы і падораны настрой
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...