МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!

Людзі звычайна з замілаваннем паглядаюць на бабулек, як тыя ўлетку сядзяць на лавачках і грэюцца на сонейку. Падыдзеш да іх і не пашкадуеш. Разгаворышся і пачуеш столькі цудоўных гісторый з іх жыцця, што хоць кнігу пішы. Толькі не ўсе з доўгажыхарак любяць песціць сябе летнімі бесклапотнымі пасядзелкамі і зімовымі вячоркамі. Напрыклад, Марыя Дзмітрыеўна Навумовіч з вёскі Амговічы, нягледзячы на свой сталы ўзрост, а ёй ужо 82 гады, не сядзіць без справы і з вялікім жаданнем стварае прыгажосць сваімі рукамі. Яна прызнаецца: «Не магу без прыгажосці! Пакуль буду жыць – буду вышываць!» І гэта стала яе дэвізам. Таму ні дня майстрыха не абыходзіцца без вышыўкі.

Марыя Дзмітрыеўна Навумовіч вучылася рукадзеллю з маленства. Урокі па ткацтву і вязанню ёй выкладала матуля. Але больш да спадобы дачцэ прыйшлося вышыванне.  Спачатку глядзела як вышывае і падбірае ўзоры маці, потым спрабавала займацца гэтым самастойна. Калі атрымалася ствараць прыгажосць уласнымі рукамі, адразу у ход пайшла фантазія і сталі нараджацца разнастайныя і вельмі прывабныя ўзоры.

Вышытыя па-майстэрску ручнікі, абрусы, посцілкі, сурвэткі аж дух занімаюць сваёй прыгажосцю. Іх так многа – што не пералічыць.  І ўсё гэта стварылі ўмелыя рукі жанчыны.

Марыя Дзмітрыеўна Наумовіч пераехала жыць на Случчыну, у вёску Амговічы, у пачатку 2000 года. А нарадзілася яна  на Старадарожчыне. Пасля школы пайшла працаваць даяркай на ферму. За добрасумленную працу неаднаразова была ўзнагароджана ганаровымі граматамі. А асноўная яе ўзнагарода – ўдзячнасць людзей, якім прыносяць асалоду яе творчыя работы.

Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Прала, ткала і вязала… А цяпер вышывае!
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...