МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне

10 ліпеня ў закрытым акцыянерным таварыстве ”1-е Мая”, што на  Нясвіжчыне, прайшло раённае свята “Зажынкі”. Народны ансамбль песні «Вяночак» ДУК «Сноўскі СЦК» (кіраўнік Юлія Івашка)  вітаў удзельнікаў жніва песняй «Хлебаробам».

З добрымі словамі да земляробаў звярнуўся старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта – Аляксандр Зіноўевіч Ломскі. Божае благаслаўленне даў благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня, протаіерэй Аляксандр Данчанка, а таксама пробашч Рымска-Каталіцкага касцёла Божага Цела ксёндз-канонiк Петр Шарко. На свяце прысутнічалі кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак і абслугоўваючых прадпрыемстваў раёна.

Па традыцыі першы зажыначны сноп перадалі гаспадару Нясвіжскай зямлі як сімвал багатага жыцця. Таксама снапы, якія зажалі на Нясвіжскай зямлі, былі ўручаны кожнаму старшыні сельскагаспадарчага прадпрыемства Нясвіжскага раёна.

Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сонечнага надвор’я, поспехаў у нялёгкай хлебаробскай працы  прагучалі для самых галоўных герояў жніва –  нястомных камбайнераў.

На свяце кожны мог пачаставацца мякішам свежага хлеба і смачным беларускім квасам. Дзеці павіншавалі камбайнераў кветкамі і перадалі ім мяшочак з традыцыйным напоем, хлебам і сырам. 

Святочныя віншаванні дасылаліся ад народнага ансамбля песні «Згода» раённага Цэнтра народнай творчасці, народнага ансамбля песні «Ланская бяседа» Ланскага сельскага Дома культуры, народнага ансамбля песні «Забава» ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», танцавальных калектываў «Орион» і «D-arts» Нясвіжскага раённага Цэнтра культуры.

Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Раённыя «Зажынкі» прайшлі на Нясвіжчыне
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...