МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Ружа – для мамы

10 кастрычніка на базе сектара традыцыйных промыслаў (рамёстваў) ДУК “Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і адпачынку” адбыўся майстар-клас для дзяцей. Ён  прысвячаўся Дню Маці.

 Удзельніца народнага клуба “Майстры Ігуменшчыны” Алена Аляксандраўна Вяргейчык правяла майстар-клас для наведвальнікаў гуртка “Чароўная нітачка”, які працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Мікалаеўны Мартынчык. З дапамогай госці дзеці дружна рыхтавалі падарунак для сваіх матуль – ружу з рознакаляровых  стужак у тэхніцы канзашы.  

Для таго, каб злучыць зробленыя пялёсткі і лісцікі, патрабавалася шмат старання, ўседлівасці. Дзецям вельмі спадабалася па крупіцах збіраць ружу, потым упрыгожваць яе.  І ў гурткоўцаў усё атрымалася.  У выніку яны з задавальненнем любаваліся сваёй  прыгожай работай. Тым больш, што  усім вельмі хацелася, каб падарунак для любай матулі атрымаўся самым прыгожым.

Алена Аляксандраўна расказала прысутным, што акрамя канзашы яна яшчэ  вяжа спіцамі і кручком. Усе гэта робіць з вялікай асалодай, менавіта таму ў яе атрымліваюцца  цудоўныя вязаныя рэчы.

Майстар-клас, які правяла госця, атрымаўся цікавым і карысным.

Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Ружа – для мамы
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...