МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Святы ў Капылі – не за гарамі! А цяпер тут святкуюць юбілеі

Сёлета ў Капылі пройдуць чарговы Дзень  беларускага пісьменства і абласныя “Дажынкі” , таму позірк многіх скіраваны ў бок невялікага раённага гарадка з сівой даўнінай, з насельніцтвам каля 10 тысяч чалавек. Пакуль ехаць на запланаваныя  мерапрыемствы, загадзя захацелася даведацца пра ўсе адметнасці гэтага куточка Беларусі.

Калі на вочы трапіла інфармацыя, што сёлета вядомы ў Беларусі і за яе межамі народны аркестр народных інструментаў “Капыльскія дудары” адзначае 70-гадовы юбілей, увага адразу пераключылася на музыкаў. Як тут прайсці міма гэтай падзеі!

Аркестр народных інструментаў быў створаны пры раённым Доме культуры  вядомым самабытным музыкай Мікалаем Астрэйкам. У 1960 годзе калектыў узначаліў Сяргей Рончык. У свой час кіраўніком з’яўляўся  Аляксей Клякін. Але менавіта Валянцін Арсеньевіч Мотуз, лаўрэат Усесаюзнага і Рэспубліканскага конкурса народнай творчасці,  які кіраваў аркестрам з 1984 па 2004 гады, унёс вялікі ўклад у развіццё калектыву. За высокае майстэрства, паслядоўную і настойлівую прапаганду беларускага музычнага мастацтва аркестру “Капыльскія дудары”  ў 1987 годзе прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”.

Кожны год калектыў дэманстраваў новыя грані таленту падчас удзелу ў шматлікіх аглядах, конкурсах, фестывалях. “Капыльскія дудары” вельмі хутка пачалі прыцягваць самабытнасцю сваёй творчасці і высокім узроўнем майстэрства. На Рэспубліканскім тэлевізійным фестывалі народнай музыкі ў Мінску аркестр “Капыльскія дудары” ўзнагародзілі Ганаровай граматай. Але галоўнае, што калектыў музыкантаў і іх кіраўніка ўбачыла па тэлевізары ўся краіна.

Калектыў выступаў далёка за межамі Беларусі. Дудачкі нашых землякоў гучалі ў Міронаўскім раёне Украіны на фестывалі “Дружба”,  у Геленджыку – на свяце-карнавале “Геленджыку ўсміхаецца сонца”.

Народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары» прыняў удзел у 49-м фестывалі фальклору русінаў-украінцаў Славакіі ў г. Каменка (Славацкая Рэспубліка), які праводзіцца тут кожны год.

Група музыкантаў народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары» выступіла ў рамках Тыдня музыкі ў г. Хельсінкі, у маёнтку Хакасалмі (Фінляндыя). Артысты прадставілі канцэртную праграму «Belarussian Fоlk Musiс». Яны выканалі 10 кампазіцый. Замежным гледачам выступленні прыйшліся даспадобы – аб тым сведчылі авацыі, якімі яны сустракалі артыстаў.
Шырокай аўдыторыі  «Капыльскія дудары» паказалі беларускую культуру, прадэманстравалі высокі прафесійны ўзровень выканання беларускай народнай музыкі.

Беларускія музыкі паспяхова выступалі таксама ў Расіі.

Ва ўмелых, таленавітых руках дудароў працягвае ажываць і спяваць беларуская дудка. Ды яшчэ як! Калі Валянцін Арсеньевіч Мотуз пайшоў на заслужаны адпачынак, у 2005 годзе кіраўніком аркестра “Капыльскія дудары” стала таленавіты музыкант і арганізатар, выкладчык Баранавіцкага музычнага каледжа Святлана Васільеўна Салавей. Ужо ў 2006 годзе на VI фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” аркестр узнагароджаны дыпломам II ступені. Потым яшчэ не раз ён адзначаўся   дыпломамі ў гэтым фестывалі.

Самабытнасць і непаўторнасць калектыву з Капыльшчыны ўвесь час вабіла знакамітых беларускіх кампазітараў, якія складалі свае творы менавіта для яго. На працягу многіх гадоў гучаць творы I. Кузняцова, В. Войціка, У. Кур’яна і інш. Рэпертуар калектыву ўключае і апрацоўкі народнай музыкі, творы на аснове старадаўняй беларускай музыкі, творы сучасных аўтараў, акампанементы да народных і аўтарскіх вакальных твораў. Але асобна стаіць тэма Капыльскага краю, яго легендаў і гісторыі. Гэтаму прысвечаны такія творы У. Кляшчова, як «Капыльская легенда», «Ля бруістай Каменкі», «Капыльская радзімая зямля».

«Капыльскія дудары» былі ганаровымі гасцямі творчага юбілейнага вечара музыканта Дзмітрыя Ровенскага. Нагадаем, што радзіма  беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, майстра і збіральніка народных інструментаў – Капыльшчына. У 60-ыя гады Дзмітрый Дзмітрыевіч  быў адным з удзельнікаў першага самадзейнага ансамбля – “Капыльскія дудары”. На святкаванні Дня горада ў 2017 годзе імя Д. Ровенскага занесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна.

Сёння Ровенскі вядомы многім як кіраўнік  заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударики”, заснаванага на базе адной з гімназій г. Мінска. Акрамя «Дудариков», Дзмітрый Дзмітрыевіч узначальвае народны ансамбль народнай музыкі і  песні «Мiнскія музыкі».

На працягу 70-ці задоў змяняўся інструментальны склад ансамбля “Капыльскія дудары”, яго кіраўнікі. Кожны пакідаў нешта сваё, але нязменным заставалася і застаецца прапаганда беларускай нацыянальнай музычнай культуры і беларускіх народных духавых інструментаў.

Увесь гэты час  адзін са старэйшых калектываў Міншчыны (у складзе 15 чалавек) стварае і дорыць кожнаму з нас звычайны цуд – музыку. Сёння аркестр па праву лічаць брэндам славутай Капыльшчыны.

Святы ў  Капылі – не за гарамі! А цяпер тут святкуюць юбілеі
Святы ў  Капылі – не за гарамі! А цяпер тут святкуюць юбілеі
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...