МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Вясельны абрад “Доля на вянку – хлеб на ручніку”


Правядзенне вяселля – гэта народная навука, якая складвалася стагоддзямі і ўвабрала ў сябе багаты вопыт абрадавых дзеянняў, паэтычнай і музычнай вясельнай творчасці. Удзельнікі краязнаўчага аб’яднання “Беларуская хатка” дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” вырашылі асвоіць гэту навуку і правесці вясельны абрад “Доля на вянку –  хлеб на ручніку”.
На працягу тыдня  гуло вяселле: гармонік залівіста йграў, гучалі вясельныя песні, удзельнікі і госці жартавалі, весяліліся, гулялі ў традыцыйна-абрадавыя гульні.
Абрад вясельнага цыкла ўключыў зборную суботу, прыезд маладога з дружынай, выкуп маладой і святкаванне вяселля. Кульмінацыйным момантам стала з’яўленне цыганоў, выкраданне нявесты з жаніхом і падмена іх на “самазванцаў”, ролю якіх выканалі лялькі ручной работы ў натуральную велічыню, створаныя мастакамі цэнтра.
Закончылася вяселле, як і мае быць: дзяленнем каравая, пажаданнямі маладым і вясёлай полечкай.

Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Вясельны абрад  “Доля на вянку – хлеб на ручніку”
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...