МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Адчуванне колеру

З 21 студзеня па 21 лютага 2015 г. у мастацкай галерэi ДУ “Мiнскi абласны цэнтр народнай творчасцi” адбудзецца адкрыцце  выставы  “АДЧУВАННЕ КОЛЕРУ”.

Удзельнiкi  выставы Лявон ГРЫШУК і Мiхась НУДНОЎ.

Мастакi вялiкую ўвагу надаюць пленэрнай творчасцi, рэгулярна выязджаюць на эцюды ў розныя мясціны Мiншчыны,  іх вабiць каларытнае багацце беларускай прыроды і культурнай спадчыны.Аўтараў захапляюць i шэра-серабрыстыя драўляныя хаты, i архiтэктурныя помнiкi мiнулых стагоддзяў і маляўнічыя краявiды роднай зямлі. Творы пленэрных вандраванняў характэрызуюцца насычанай каляровай гамай. Мастакi плануюць i надалей весцi свае жывапiсныя пошукi, пошукi экспрэсiўнага адчування асяроддзя.

Лявон ГРЫШУК частку сваiх твораў прысвячае бiблейскай тэматыцы, якая мае актуальнае выхаваўчае i вобразнае  значэнне для духоўнага i культурнага развiцця сучаснага грамадства.

Мiхась НУДНОЎ акрамя жывапiсу стварае кампазiцыi з керамiчнай масы, ужываючы каляровыя палiвы. 

Абодва мастака ў свoй час скончылi І-ую мастацкую школу, мастацкае вучылiшча iмя А.К.ГЛЕБАВА, а ў 1986 годзе прымалi ўдзел у лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Не першы год Лявон ГРЫШУК i Мiхась НУДНОЎ праводзяць шматлiкiя выставы па гарадах роднай краiны. Жывуць мастакi ў Мiнску.

Выставу можна наведаць па адрасе: г.Мiнск, вул. Гiкалы, 4 (памяшканне абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна).

Тэлефоны для даведак : 380 40 91, Лявон Грышук  254-54-61(MTS), Міхась Нудноў 671-89-04 (Velcom)

Неопределенный
г.Минск, ул.Гикало, 4
с 11-00 до 19-00
с среда, января 21, 2015 по суббота, февраля 21, 2015
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...