МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Дзіцячы спеўны сход з гуртом “Калыханка”

На другі дзень Вялікадня, 29 красавіка, у Цэнтралізаваную клубную сістэму г. Маладзечна завітае дзіцячы гурт «Калыханка» з аг. Міханавічы (Мінскі раён).

Кіраўнік Ларыса Рыжкова – этнапедагог, бліскучая казачніца і захавальніца жывога беларускага фальклору.

Артыстаў узорнага фальклорнага ансамбля «Калыханка» з Міханавіцкага дома фальклору здзівіць няпроста. Яны спявалі разам з Вячаславам Бутусавым, гуртамі «Калінаў мост», «Чыж і Ко», пакарылі сцэны Сербіі, Германіі, Францы.

На працягу 30 год пры дапамозе гульняў, казак і народных забаў «Калыханка» распальвае ў сэрцах сваіх слухачоў агеньчыкі любові да беларускіх народных традыцый. Унікальная магчымасць пазнаёміцца з гэтым цікавым творчым калектавам з’явілася і ў нас – 29 красавіка ўзорны фальклорны ансамбль «Калыханка» выступіць у Маладзечне!

На творчай сустрэчы «Дзіцячы спеўны сход» вы даведаецеся, хто такі Бай і як у яго атрымоўваецца ехаць па сцяне, навучыцеся гуляць у нашы гульні і атрымаеце шмат пазітыўных і яркіх эмоцый!

Чакаем вас у 18:30 па адрасе: г. Маладзечна, вул. Лібава-Роменская, д. 71.

Уваход вольны!

Узрост не абмежаваны!

Неопределенный
г. Маладзечна, ГУК ЦКС
18.30
понедельник, апреля 29, 2019
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...