МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Выстава мастака В. М. Данілава "Наш край"

З 29 сакавіка па 21 красавіка ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі будзе працаваць выстава мастака Віктара Мікалаевіча Данілава "Наш край".
Нарадзіўся Віктар Данілаў у 1946 г. у горадзе Сучан Прыморскага края. У 1970 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага інстытута. Вучыўся ў вядомых педагогаў Івана Сталярова і Грыгорыя Клікушына. У мастацкіх выставах як графік і жывапісец Віктар Данілаў удзельнічае з 1968 г. Персанальныя выставы мастака неаднаразова праходзілі ў Беларусі і Расіі. Работы знаходзяцца ў фондах музеяў Самарканда, Пскова, Мінска, Заслаўя, Несвіжа і прыватных калекцыях ў Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы і іншых краінах.
З 1992 г. Віктар Данілаў член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, працуе ў жанрах: графіка, лінагравюра, нацюрморт, пейзаж. У яго працах адлюстроўваецца жыццёвы шлях мастака і ідэйная канцэпцыя яго творчасці - духоўнае яднанне двух славянскіх народаў: беларускага і рускага.
За паўстагоддзя творчай дзейнасці ў мастака сфармавалася пазнавальная манера пісьма, выпрацаваўся індывідуальны жывапісна-пластычны почырк. Паслядоўна працуючы ў традыцыйнай рэалістычнай манеры, Віктар Мікалаевіч, не баіцца здацца старамодным. Працы, напоўненыя ўнутраным святлом і сілай, сапраўды запамінальныя і ўнікальныя - вось як можна ахарактарызаваць яго творчасць

Неопределенный
г. Маладзечна, Мінскі абласны краязнаўчы музей
с пятница, марта 29, 2019 по воскресенье, апреля 21, 2019
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...